Apple разблакавала акаўнты беларускіх iOS-распрацоўшчыкаў

Apple
5 хв.

Учора беларускія iOS-распрацоўшчыкі атрымалі лісты ад карпарацыі Apple, дзе гаварылася аб увядзенні санкцый, а ў шапцы ліста паведамлялася: «Ваш рахунак быў дэактываваны». Прычым, такія лісты дашлі нават тым распрацоўшчыкам, хто ўжо змяніў юрыдычны адрас на юрысдыкцыю ў іншай краіне.

Сёння раніцай карыстачы заўважылі, што ў Apple знялі блакаванне іх акаўнтаў. У асабістым кабінеце распрацоўшчыка App Store Connect у блоку «Юрыдычныя асобы» рэгіён атрымаў статус «Вольна ад санкцый».

Apple разблакавала акаўнты беларускіх iOS-распрацоўшчыкаў

Асабісты кабінет распрацоўшчыка App Store Connect / motolko.help

Крыху пазней беларускія распрацоўшчыкі атрымалі новы ліст ад Apple з прабачэннямі за неабгрунтаваную блакіроўку іх акаўнтаў з-за санкцый.

Apple разблакавала акаўнты беларускіх iOS-распрацоўшчыкаў

Ліст, які атрымалі беларускія iOS-распрацоўшчыкі / motolko.help

Характэрна, што ў чатах распрацоўшчыкі выказалі здагадку, што блакіроўка адбывалася менавіта па грамадзянстве. Прыкладам таго служаць выпадкі, калі ўчора Apple заблакавала акаўнт карыстальніка, дзе юрыдычная рэгістрацыя і банк з Вялікабрытаніі, а вось грамадзянства чалавека — беларускае.

Многія пішуць, што будуць пераносіць рэгістрацыю сваіх акаўнтаў з Беларусі ў краіны «па-за СНД», каб гарантаваць бяспеку ў будучыні. Карыстальнікі адзначаюць, што рызыкі для бізнэсу ў Беларусі шматкроць выраслі пасля 2020 года і блакіроўка ад Apple — таму прыклад.

In English: Apple has unblocked the accounts of Belarusian iOS-developers
На русском языке: Apple разблокировала аккаунты беларусских iOS-разработчиков

Папярэдні матэрыял
Apple пачынае блакаваць беларускіх iOS-распрацоўшчыкаў праз санкцыі?
Наступны матэрыял
У чым падабенства і адрозненне БПЛА знойдзенага ва Украіне і збітага ў Беларусі?

Iншыя матэрыялы