Флагшток: На мінулым тыдні ў Печах застрэліўся тэрміновай службы

МО РБ
4 хв.

In English: Flagshtok: A conscript shot himself in Piechy
На русском языке: Флагшток: На прошлой неделе в Печах застрелился срочник

4 жніўня тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў, што паводле папярэдніх звестак у адной з В/Ч Мінскай вобласці застрэліўся салдат тэрміновай службы і гэтая інфармацыя знайшла пацвярджэнне.

Здзейсніў самагубства салдат тэрміновай службы 72-га абʼяднанага навучальнага цэнтра ў Печах Барысаўскага раёна. Гомельскаму выданню «Флагшток» удалося пагаварыць з адным з салдат, які праходзіць службу ў гэтай воінскай часці.

«У ноч з 3 на 4 жніўня застрэліўся хлопец-дэсантнік. Са стрэльбаў вынес нейкі спецыфічны патрон, галавы ў яго не засталося. Кажуць, ён не хацеў у войска. Адмазваўся. Але забралі. Нядаўна знайшлі ў яго ці то цыдулкі, ці то вершы. З ім пачалі весці працу. За яго ўзяўся галоўны ідэолаг Пячэннік. І пасля гэтага хлопец застрэліўся», – перадае словы салдата выданне.

Характэрна, што ні МА РБ, ні сам 72-гі навучальны цэнтр пра тое, што адбылося, не паведамлялі.

Па нашых дадзеных, загінулага звалі Ілля.

Папярэдні матэрыял
Латвія ўводзіць узмоцнены рэжым аховы на мяжы з Беларуссю
Наступны матэрыял
«Белавія» і самалёт Лукашэнкі патрапілі пад санкцыі ЗША

Iншыя матэрыялы