Флагшток: Уначы 8 студзеня пад Гомелем мог упасці «шахед»

4 хв.

На русском языке: «Флагшток»: Ночью 8 января под Гомелем мог упасть «шахед»

Паводле інфармацыі «Флагштока», каля 2-х гадзін ночы 8 студзеня жыхары паўднёвых ускраін Гомеля, у Навабеліцкім р-н і п. Чэнкі чулі адзін або некалькі выбухаў пры гэтым полымя або слядоў гарэння жылой забудовы людзі не зафіксавалі.

«Бабах моцны быў з боку лесу паўднёвей Гомеля. Абышла вакол і паглядзела, ці не прыляцеў зноў Шахед у Беліцу. Муж таксама чуў выбух. Але выбліскаў не было ні ў Беліцы, ні ў горадзе. Думала, у Зяброўку прыляцела», — паведаміла чытачка Флагштока.

Флагшток: Уначы 8 студзеня пад Гомелем мог упасці «шахед»

Адзначым, што ў 01:43 8.01 з Бранскай вобл. (РФ) у напрамку на аг. Кругавец-Калініна (Добрушскі р-н) заляцеў дрон-камікадзэ тыпу «шахед», які пасля знік. Не выключана, што дрон сапраўды мог накіравацца да Гомеля і там упасці.

Пра тое, што шахед сапраўды знік над тэрыторыяй Беларусі, «Флагштоку» пацвердзілі і спецыялісты іншых маніторынгавых каналаў.

З ліпеня 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 450 заходаў расійскіх БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
З 1:30 ночы ў Беларусі блакуюць доступ да YouTube, Twitch, Telegram, TikTok і Discord

Iншыя матэрыялы