На русском языке:
Форма, подшлемники и бронежилеты: беларусские предприятия получают заказы на снаряжение для ВС РФ
Апроч спальнікаў і вопраткі, у распараджэнні рэдакцыі з’явіліся дадзеныя і пра заказы на вытворчасць валакна колеру хакі і розных камплектаў амуніцыі, якія паступілі на беларускія прадпрыемствы. Вось толькі частка інфармацыі, якая патрабуе дадатковых пацверджанняў:
▪️ «Завод «Палімір» г. Наваполацк пачаў фарбаваць буйны абʼём валакна колеру хакі»;
▪️ «Полацкая кампанія «ПОЛСПО» яшчэ з вясны пачала пашыў камплектаў амуніцыі (падшлемнікі, «вушкі», папружкі і іншае для касак), а пасля пачатку мабілізацыі ў РФ, перайшлі на 6-дзёнку і 10-гадзінны працоўны дзень, бо ім паступіла буйная замова на выраб бронекамізэлек для РФ»;
▪️ «На аршанскім ільнокамбінаце шыюць форму для вайскоўцаў»;
Караеў на Белкрэда
Акрамя таго, ёсць папярэднія даныя, што на наваградскай швейнай фабрыцы «БелКрэда» пачаты пашыў пробнай партыі верхняга адзення для арміі РФ.
Звяртае на сябе ўвагу, што ўсяго некалькі дзён таму гэтую фабрыку наведаў з візітам Юрый Караеў. У артыкуле раённай газеты сказана, што нядаўна на прадпрыемстве быў усталяваны новы прэс для папярэдняй прасоўкі (фармавання) пярэдняй палічкі мужчынскага пінжака і прэс для канчатковай прасоўкі спінкі пінжака.
Аднак самае цікавае на фатаграфіях у артыкуле. На некалькіх з іх можна заўважыць кіцелі колеру хакі, якіх няма ў асартыменце на сайце кампаніі. Дарэчы, адзін з такіх дэманструюць і Караеву. Адпаведны колер цалкам можа сведчыць аб тым, што прадпрыемства не ўпершыню выконвае заказы для ваенных патрэб. Аднак калі прыгледзецца, то бачна, што кіцель на фота нетыповы, як для УС РБ, так і для УС РФ.
Калі вам вядома, якія яшчэ беларускія прадпрыемствы ўдзельнічаюць у забеспячэнні УС РФ ці вы можаце пацвердзіць інфармацыю па вышэйпералічаных – пішыце ў @motolko_bot.