На русском языке:
Фото дня. Мигранты сидят на нейтральной полосе одного из погранпереходов из Беларуси в Польшу
Мігранты на нейтральнай паласе аднаго з памежных пераходаў з Беларусі ў Польшчу / Фота: motolko.help
За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавалі 682 спробы незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе польская памежная служба.
Былі затрыманыя восем грамадзян Ірака. Астатнія спробы ўдалося спыніць. За дапамогу ў пераходзе мяжы затрымана 11 чалавек: 3 грамадзяніна Ірака, 3 грамадзяніна Германіі, 2 грамадзяніна Украіны, а таксама па адным грамадзяніну Грузіі, Беларусі і Польшчы.