Фота: мігранты спяць на вуліцы ў цэнтры Мінска і за кіламетр ад Польскай мяжы?

Motolko.help
2 хв.

На русском языке: Фото: мигранты спят на улице в центре Минска и в километре от Польской границы?

Минчане начали замечать, что «туристы» из арабских стран устроили себе круглосуточный привал в одном из дворов недалеко от кинотеатра «Беларусь» – спят в спальных мешках прямо между деревьев. Кроме того, спящих мигрантов заметили на проспекте Победителей недалеко от Дворца Спорта и на улице Обойная за ТЦ «Галерея Минск»

Мінчукі пачалі заўважаць, што «турысты» з арабскіх краін зладзілі сабе кругласутачны прывал у адным з двароў недалёка ад кінатэатра «Беларусь» – спяць у спальных мяшках проста паміж дрэвамі. Акрамя таго, спячых мігрантаў заўважылі на праспекце Пераможцаў недалёка ад Палаца Спорту і на вуліцы Шпалерная за ГЦ «Галерэя Мінск».

Фота: мігранты спяць на вуліцы ў цэнтры Мінска і за кіламетр ад Польскай мяжы?

Мігранты ў двары каля кінатэатра «Беларусь» / Motolko.help

Умовы сапраўды суровыя, калі ўлічыць, што гэта адбываецца ў самым канцы кастрычніка. Учора ў гандлёвым цэнтры «Галерэя Мінск» на фудкорце памёр грамадзянін Ірака. Смерць пацвердзілі ў Следчым камітэце. Мужчыне было 35 гадоў, прычына смерці — спыненне сэрца.

«Мігрант ляжыць на падлозе, вакол лекары, дзяўчына прадавец сказала, што 40 хвілін таму ўпаў. Рэанімавалі, ужо перасталі, памёр», — паведамілі ў рэдакцыю Motolko.help.

Фота: мігранты спяць на вуліцы ў цэнтры Мінска і за кіламетр ад Польскай мяжы?

Двор за ТЦ Galleria Minsk / Motolko.help

Фота: мігранты спяць на вуліцы ў цэнтры Мінска і за кіламетр ад Польскай мяжы?

Мігранты каля Палаца спорту / Motolko.help
«У адным з двароў на Фрунзенскай, пад дрэвамі ў цемры штабелямі спяць у спальных мяшках і побач гуляюць каля 20 мігрантаў».

Нагадаем, раней маршрут мігрантаў па Мінску быў крыху іншым. Іх часта бачылі каля гатэляў Hotel IT Time, Willing Hotel Minsk, Еast Time і «Агат». Ці месцы ў сталічных гатэлях скончыліся, ці беларускія ўлады вырашылі, што адчайным «турыстам» з арабскіх краін і так нармальна. Бо акрамя цэнтра Мінска іх часта заўважаюць спячымі ў полі ў Камянецкім раёне, прыкладна за кіламетр ад беларуска-польскай мяжы.

Нагадаем, у Літве, Латвіі і Польшчы працягваецца міграцыйны крызіс. Афіцыйныя Вільня, Рыга і Варшава лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй.

Папярэдні матэрыял
Журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве
Наступны матэрыял
Пад Лідай з рэек сышоў рамонтны цягнік

Iншыя матэрыялы