Пад Лідай з рэек сышоў рамонтны цягнік

Фота: t.me/belzhd_live
1 хв.

На русском языке: Под Лидой с рельсов сошел ремонтный поезд

Інцыдэнт здарыўся ўчора ўвечары. Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. На месцы працавалі аварыйна-выратавальныя службы, рух у напрамку да літоўскай мяжы быў спынены.

Канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» апублікаваў кадры з месца сходу з рэек пуцявой машыннай станцыі пад Лідай.

Пазней тэлеграм-канал паведаміў прычыну здарэння: рамонтны цягнік сышоў з рэяк праз няспраўнасць восевага рэдуктара колавай пары. Выпадак расследуе Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Папярэдні матэрыял
Фота: мігранты спяць на вуліцы ў цэнтры Мінска і за кіламетр ад Польскай мяжы?
Наступны матэрыял
Кібер-партызаны заявілі пра ўзлом базы даных ФСАН

Iншыя матэрыялы