На русском языке:
Фотофакт. Дипломаты возложили цветы в Куропатах
Сёння, напярэдадні Дзядоў і ў адпаведнасці з традыцыяй, дыпламаты Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Швейцарыі наведалі мемарыяльны комплекс у Курапатах, каб ушанаваць памяць незлічонай колькасці жыццяў і талентаў, якія былі знішчаныя таталітарызмам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ў Facebook.
«Павага да тых беларусаў, якія на працягу дзесяцігоддзяў мужна і ўпарта працавалі, каб дарог смерці больш ніколі не было», – адзначылі дыпламаты.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць «Ноч расстраляных паэтаў». У гэты час у 1937 годзе савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.
Сярод расстраляных – беларускія інтэлігенты Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Юрка Лявоны, Валеры Маракоў.
Толькі па афіцыйных дадзеных колькасць ахвяр, расстраляных у ноч з 29 па 30 кастрычніка — 132 чалавекі, аднак ахвяр, на думку гісторыкаў, можа быць больш.
Адзначым, што падчас памятнай цырымоніі журналісты дзяржСМІ спрабавалі ўзяць каментары ў дыпламатаў: неаднаразова пыталіся, што яны тут робяць, навошта яны прыйшлі ў Курапаты і задавалі іншыя пытанні, якія могуць быць правакацыйнымі. У тым ліку, пра стаўленне да нацызму і таго, што ва Украіне паставілі помнік Сцяпану Бандэры.