Францыя абвінаваціла сям’ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі

Canva
2 хв.

На русском языке: Франция обвинила семью Лукашенко в организованной торговле людьми

Дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон заявіў, што сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі ЕС. Пра гэта паведамляе выданне DW са спасылкай на словы Бона.

«Лукашэнка хоча зацягнць ЕС у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы», — лічыць Бон.

Прадстаўнік МЗС Францыі не назваў канкрэтных імёнаў, але заклікаў дзейнічаць «рашуча і гуманна» ў сітуацыі на польска-беларускай мяжы. Паводле яго слоў, мэта афіцыйнага Мінска — аслабіць і раз’яднаць ЕС.

Папярэдні матэрыял
Кіраўнік МЗС Ірана паразмаўляў з Макеем на «непрыемную тэму», а дзяржСМІ пра гэта змаўчалі
Наступны матэрыял
Украіна аднаўляе імпарт электраэнергіі з Беларусі

Iншыя матэрыялы