На русском языке:
Friendly fire? Минздрав приостановил деятельность клиники «Мерси», которую связывали с женой сына Лукашенко
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб прыпыненні з 26 верасня медыцынскай дзейнасці ў ТАА «Клініка «Мерсі» з-за шматлікіх парушэнняў.
Цікава, што раней «Беларускі расследацыйны цэнтр» публікаваў расследаванне, у якім высветліў, што гэтая клініка належыць чатыром уладальнікам, якія маюць сувязі з Віктарам Лукашэнкам і Аляксеем Алексіным. Паведамлялася, што адна з уладальніц клінікі Людміла Неронская звязана з жонкай Віктара Лукашэнкі Ліліяй.
Нагадаем, што пасля гучнай «справы артапедаў» у красавіку 2022 года, дзярж. лякарням забаранілі ўсталёўваць беларусам імпартныя пратэзы. Аднак клініка «Мерсі» гэтыя паслугі працягнула аказваць, але значна даражэй, і па факце стала манапалістам па ўстаноўцы імпартных пратэзаў у Беларусі.