Гадавіна разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў РБ і РФ

3 хв.

На русском языке: Годовщина развертывания региональной группировки войск РБ и РФ

Роўна год таму, 10 кастрычніка 2022 года, Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з Пуціным аб разгортванні так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў РБ і РФ. Афіцыйнай прычынай называлася ваенная пагроза, якая ўзнікла каля межаў так званай «Саюзнай дзяржавы». У рэальнасці рэгіянальная групоўка патрэбна была для прыкрыцця навучання мабілізаваных грамадзян РФ.

15 кастрычніка ў РБ пачалі прыбываць першыя эшалоны з расейскімі вайскоўцамі. Для іх размяшчэння на палігонах УС РБ былі абсталяваны палявыя лагеры. У распараджэнне расейскіх вайскоўцаў былі прадстаўленыя палігоны «Абуз-Лясноўскі», «Даманава», «Ласвіда», «Асіповіцкі», «Лепельскі», «Чапялёва» і «Барысаўскі».

Таксама расійскія вайскоўцы праходзілі падрыхтоўку на базе 72-га абʼяднанага навучальнага цэнтра. У навучанні расійскіх вайскоўцаў бралі ўдзел як расейскія, так і інструктары УС РБ. Пасля праходжання курса падрыхтоўкі эшалоны з расійскімі мабілізаванымі з’язджалі прама ў зону баявых дзеянняў ва Украіне.

У пачатку ліпеня 2023 года падрыхтоўка расейскіх мабілізаваных на палігонах УС РБ была спыненая: палявыя лагеры дэмантаваныя, а вайсковыя кантынгенты перабазаваныя ў Расею. Паводле нашых ацэнак, усяго з кастрычніка 2022 па ліпень 2023 г. праз лагеры падрыхтоўкі на тэрыторыі РБ магло прайсці мінімум 15 000 вайскоўцаў УС РФ.

Нягледзячы на папярэднія заявы МА РБ, «новая змена» расейскіх вайскоўцаў у РБ пакуль так і не прыбыла.

Папярэдні матэрыял
У дэмсіл з’явіўся офіс у Савеце Еўропы
Наступны матэрыял
У Ізраілі бачаць падтрымку беларусаў і свінскія адносіны рэжыму Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы