У дэмсіл з’явіўся офіс у Савеце Еўропы

2 хв.

«Позірк Онлайн» са спасылкай на прэс-службу Святланы Ціханоўскай паведамляе, што дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі асобны офіс у будынку Савета Еўропы ў Страсбургу.

Вядома, што офіс будзе выкарыстоўвацца для правядзення сустрэч і кансультацый у рамках працы кантактнай групы і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

«Той факт, што дэмакратычныя сілы цяпер маюць афіцыйнае месца для працы ў Савеце Еўропы, падкрэслівае, што супрацоўніцтва інстытуцыаналізаванае і сігналізуе аб прызнанні дэмакратычных сіл як прадстаўнікоў Беларусі», — адзначыла прэс-служба Ціханоўскай.

Папярэдні матэрыял
Беларускім школьнікам будуць убіваць у галаву, што нацыянальныя сімвалы беларусаў – нацысцкія, а пратэсты 2020 – па метадах калабарацыяністаў
Наступны матэрыял
Гадавіна разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў РБ і РФ

Iншыя матэрыялы