Гарызонт забраў будынак у прыватнай школы, якой валодае набліжаная да Лукашэнкі?

частная гимназия «Инновация»
3 хв.

In English: Horizon seized the building of a private school owned by a person close to Lukashenka?
На русском языке: Горизонт забрал здание у частной школы, которой владеет приближённая к Лукашенко?

Тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што «Гарызонт» разарваў дамову арэнды з прыватнай гімназіяй «Інавацыя».

Адзін з філіялаў гімназіі, дзе знаходзяцца 1-6 класы і дзіцячы сад, размешчаны па вул. Пугачоўская, 10 у Мінску. Будынак гэты сапраўды належыць «Гарызонту», які, як паведамляецца, не толькі разарваў дамову арэнды са школай, але і самастойна змяніў замкі.

Па словах бацькоў, лінейкі 1 верасня ў гэтым філіяле не будзе. Больш за тое, высвятляецца, што школа яшчэ і не атрымала сертыфікат гатоўнасці да новага навучальнага года. А верагодная прычына разрыву дамовы ў сістэматычнай нявыплаце арэнды за будынак. Па неправераных дадзеных, сумарны доўг «Інавацыі» за арэнду – больш за 800 000 рублёў. І гэта пры тым, што навучанне ў гэтай гімназіі не з танных – у 2021 годзе за год вучобы выходзіла $ 5750-6325.

Але самае цікавае, што дырэктарам і сузаснавальнікам прыватнай гімназіі з’яўляецца Алена Алегаўна Мішчанка – кіраўнік Асацыяцыі прыватных устаноў адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Гарызонт забраў будынак у прыватнай школы, якой валодае набліжаная да Лукашэнкі?

Алена Алегаўна Мішчанка - кіраўнік Асацыяцыі прыватных устаноў адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Гарызонт забраў будынак у прыватнай школы, якой валодае набліжаная да Лукашэнкі?

Алена Мішчанка на нарадзе з прэм'ерам Раманам Галоўчанкам.

Паводле звестак Еўрарадыё, у 2001 годзе яе маці – Людміла Мішчанка была даверанай асобай Лукашэнкі. Так, і сама Алена неаднаразова была заўважана ў кампаніі Лукашэнкі і чыноўнікаў на розных нарадах. Напрыклад, у кастрычніку 2021 года яна сядзела за адным сталом з Лукашэнкам на нарадзе «па пытаннях унясення навацый у Кодэкс аб адукацыі», у сакавіку 2020 года была на нарадзе з экс-кіраўніком Міністэрства адукацыі Ігарам Карпенкам, а таксама прысутнічала на нарадзе з прэм’ерам Раманам Галоўчанкам.

Паказальны яшчэ адзін момант: у пачатку гэтага года іншы філіял «Інавацыі» адкрыўся на вул. Фабрыцыуса, 4, на месцы стартап-хаба Imaguru, з якім яшчэ ў красавіку 2021 года холдынг «Гарызонт» без тлумачэння прычын скасаваў дамову арэнды ў аднабаковым парадку.

Гарызонт забраў будынак у прыватнай школы, якой валодае набліжаная да Лукашэнкі?

Алена Мішчанка за адным сталом з Лукашэнкам на нарадзе «па пытаннях унясення навацый у Кодэкс аб адукацыі».

Гарызонт забраў будынак у прыватнай школы, якой валодае набліжаная да Лукашэнкі?

Папярэдні матэрыял
У Масюкоўшчыне чуваць выбухі і стрэлы. Гэта вучэнні
Наступны матэрыял
Сын Лукашэнкі паляцеў у Ізраіль

Iншыя матэрыялы