Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 13 лютага

Vitaly V. Kuzmin
3 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 13 февраля

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 4-5 лютага стануць выхаднымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваны УС РФ, прадоўжаць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 13 лютага

Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 6 лютага і да:

◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 11.02;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 10.02;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 11/02;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 12.02;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 10.02;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 13.02;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 12.02;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 12/02.

Такім чынам, мы бачым чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 41 тыдзень. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Над Маладзечнам двойчы за дзень чулі гук выбуху, які звязаны з пераходам МіГ-31К на звышгук
Наступны матэрыял
Мінабароны РБ знізіла патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў

Iншыя матэрыялы