Генштаб ВСУ
3 хв.

На русском языке: Генштаб ВСУ опубликовал обращение к беларусским военнослужащим

УСУ звяртаецца да беларускіх вайскоўцаў і паведамляе, што калі вас прымусяць прыняць удзел у вайне Пуціна супраць Украіны і вы не зможаце не выканаць гэты злачынны загад, то пасля перахода мяжы вы павінны выканаць наступныя крокі:

1. Спыніцеся ў складзе падраздзялення і заглушыце маторы.
2. Разрадзіце зброю і падніміце белыя флагі.
3. Дачакайцеся сустрэчы з камандаваннем УСУ.

Звяртае на сябе ўвагу, што УСУ кардынальна падзяляюць вайскоўцаў Беларусі і УС РФ. У адрозненне ад УС РФ, беларускім вайскоўцам пры выкананні гэтых умоў будзе прапанавана:

▪️ Знаходжанне ў вайсковых мястэчках на тэрыторыі Украіны з неабходнымі бытавымі ўмовамі, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, сувяззю з роднымі і інтэрнэтам.
▪️ Альбо яны змогуць адразу вярнуцца ў Беларусь;

Яшчэ раз, беларускім вайскоўцам прапануюць умовы нашмат лепш, чым для УС РФ. У роліку сказана, што беларускія вайскоўцы, якія не стануць забіваць украінцаў, будуць абароненыя і забяспечаныя ўсім неабходным па нормах УСУ.

Папярэдні матэрыял
Мінская гімназія пры падтрымцы пасольства РФ праводзіць конкурс «Крамлёўская ёлка»
Наступны матэрыял
«Еўраопт» вяртае «Е-дастаўку» па ўсёй Беларусі

Iншыя матэрыялы