Гітарыст гурта Dzieciuki зламаў ногі — гурт просіць дапамагчы

4 хв.

На русском языке: Гитарист группы «Дзецюкі» сломал ногу – группа просит о помощи

Гарадзенскі гурт Dzieciuki паведаміў у сацсетках, што іх бас-гітарыст Андрэй «Пітон» Пятко ў выніку няшчаснага выпадку зламаў абедзве нагі.

Музыкі просяць дапамогі для чальца іх калектыву з аплатай рахункаў са шпіталю і на рэабілітацыю.

«Сябры! Як многія ўжо ведаюць, наш Пітоша патрапіў у бяду. У выніку выпадку, яму не пашанцавала зламаць абодзьве нагі. Зразумела, у бліжэйшы час ён не зможа вернуцца да працы, а рахункі са шпіталю, як і рэабілітацыю, трэба аплаціць. Мы ніколі не хавалі, што працуем на звычайных працах, ды не валодаем мільёнамі. Таму вымушаны звярнуцца да вас», — пішуць Dzieciuki.

Калі вы знаходзіцеся ў Польшчы, то можаце дапамагчы фінансава па нумару blik — +48 577670081 (у каментарах пазначце «для Пітона»), альбо проста распаўсюдзьце гэты допіс.

Гурт адразу паведаміў, што ўсе лішкі пойдуць на дабрачыннасць.

Папярэдні матэрыял
Колькасць наймітаў ПВК «Вагнер» у Беларусі скарачаецца?
Наступны матэрыял
Падраздзяленні УС РБ будуць таксама перакінуты ў Пастаўскі раён, які мяжуе з Літвой. Нядаўна там шукалі спецыялістаў з ведамі літоўскай

Iншыя матэрыялы