In English:
A propagandist from Homiel was awarded with diplomas from the KGB and the Ministry of Internal Affairs. Her colleagues were arrested in early May
На русском языке:
Гомельскую пропагандистку наградили грамотами КГБ и МВД. В начале мая были задержаны её коллеги
Вядучая рэгіянальнага дзярж. тэлеканала «Беларусь 4 Гомель» Ганна Плахатнюк (Гардзеева) апублікавала ў сваім Instagram фатаграфіі граматы і падзякі, якія яна атрымала ад Гомельскага ўпраўлення КДБ і МУС Гомельскага аблвыканкама «за садзейнічанне». На гэта звярнула ўвагу выданне «Флагшток».
Дзяўчына загадзя заблюрыла частку тэксту на ўзнагародах, але гэта не перашкаджае зразумець, хто менавіта ёй іх выдаў.
Флагшток звярнуў увагу, што літаральна 5 траўня на гомельскім тэлебачанні прайшлі затрыманні журналістаў. Падчас агульнага сходу супрацоўнікаў было затрымана 4 чалавекі. Па папярэдніх дадзеных, прычынай затрымання мог паслужыць удзел журналістаў у закрытым чаце. Па словах крыніц «Флагштока», «адзін з удзельнікаў чату здаў яго карыстальнікаў супрацоўнікам міліцыі».
Ці звязаныя затрыманні і атрыманне грамат Ганнай – невядома. Тым не менш «Флагшток» піша, што раней Плахатнюк (Гардзеева) працавала судмедэкспертам. Яшчэ перад публікацыяй дадзеных аб граматах у СМІ, прапагандыстка выдаліла фатаграфіі са сваёй старонкі ў Instagram.