Над Маладзечнам двойчы за дзень чулі гук выбуху, які звязаны з пераходам МіГ-31К на звышгук

минобороны РБ
4 хв.

На русском языке: Над Молодечно дважды за день слышали звук взрыва, который связан с переходом МиГ-31К на сверхзвук

Сёння ў раёне 12.00 і 17.45 жыхары Маладзечна чулі ў небе гучныя гукі выбуху. Некаторыя пісалі, што ў вокнах нават затрэслася шкло. Справа ў тым, што ў гэты ж час у раёне Маладзечна былі заўважаныя палёты МіГ-31К ВКС РФ.

На дадзены момант ёсць усе падставы меркаваць, што мясцовыя жыхары чулі не выбухі, а пераход МіГ-31К на звышгукавую хуткасць. Прычым у другі раз, у 17:45, гук быў значна гучней з-за таго, што самалёт перайшоў на звышгук, знаходзячыся ніжэй, чым раніцай.

Даведка: каб самалёт мог развіць звышгукавую хуткасць, яму трэба набраць 1200 км/г. Калі самалёт знаходзіцца ў небе, ён стварае вакол сябе шум і хвалі ціску, якія распаўсюджваюцца вакол з хуткасцю гуку. Калі самалёт дасягне гукавы хуткасці, то борт праходзіць гукавы бар’ер, які суправаджаецца гучным гукам выбуха.

Нагадаем, 19 студзеня «Беларускі Гаюн» паведамляў, што над раёнам Маладзечна ў знішчальніка МіГ-31К ВКС РФ (RF-95194) адбылося ўзгаранне аднаго з двух рухавікоў, якое суправаджалася гукам выбуху – на справе ж гэта быў гук помпажу рухавіка пасля ўзгарання пры спробе пераадолець гукавы барʼер.

Папярэдні матэрыял
Упершыню з лістапада 2022 у раёне «Пляцоўкі 400. Купал» заўважана актыўнасць верталёта
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 13 лютага

Iншыя матэрыялы