In English:
Graffiti, actions, minute of silence. Belarusians remember Raman Bandarenka, who died a year ago
На русском языке:
Граффити, акции, минута молчания. Беларусы вспоминают Романа Бондаренко, погибшего год назад
12 лістапада 2020 года памёр Раман Бандарэнка – чалавек, які выйшаў на абарону свайго двара. Трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Некалькі чалавек у цывільным і ў масках зразалі чырвоныя і белыя стужкі з плота на «Плошчы Перамен», як называюць пратэстны двор на вул. Чарвякова. Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома і, мяркуючы па відэа, задаў ім пытанне, пасля чаго невядомыя збілі яго, зацягнулі ў бус і павезлі ў РУУС. З РУУС Бандарэнка быў дастаўлены ў рэанімацыю БХМД, дзе на наступны дзень памёр.
Сёння ў розных месцах краіны з’яўляюцца графіці і надпісы ў памяць пра Рамана.
У 18:00 абвешчана агульнанацыянальная хвіліна маўчання ў памяць пра Рамана.
Сёння многія беларусы ладзяць памятныя акцыі ў гонар яго.
МУС адразу назвала людзей у масках «неабыякавымі грамадзянамі» і заявіла, што Бандарэнка быў у стане алкагольнага ап’янення, але гэта аказалася хлуснёй. 6 месяцаў калоніі прысудзілі журналістцы Tut.by Кацярыне Барысевіч за публікацыю медыцынскіх дакументаў, якія абвяргаюць гэтую заяву. Лекар Арцём Сарокін, які падзяліўся гэтымі дакументамі, атрымаў 2 гады ўмоўна. Яшчэ два прысуды па два гады калоніі вынеслі журналісткам Белсату Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай за стрым з плошчы Пераменаў пасля смерці Бандарэнкі.
Такім чынам, чатыры чалавекі атрымалі тэрміны за інфармацыю пра смерць Рамана, і ніводны – за яго забойства.
Крымінальная справа па факце смерці Рамана Бандарэнкі была ўзбуджаная толькі ў лютым 2021 года. Аб ходзе расследавання не паведамлялася, а 16 верасня 2021 года Генпракуратура прыпыніла справу, спаслаўшыся на немагчымасць устанавіць асобу забойцаў. Аднак ініцыятыва BYPOL з гэтым справілася.