На русском языке:
Гродно оказался целиком обесточен минимум на 20 мин.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» сёння, 19 красавіка, у прамежку 16:20-16:40 у цэнтральнай частцы горада Гродна цалкам знікла электрычнасць. Прычына адключэння электраэнергіі на дадзены момант – невядомая.
Інфармацыю пацвярджаюць адразу некалькі крыніц. Па словах мясцовых жыхароў, электрычнасць знікла, як мінімум у ГЗЦ «Трыніці» і мясцовых універсітэтах, не працавалі святлафоры і крамы, перасталі хадзіць тралейбусы.
«Ад ГЗЦ «Трыніці» да, прыкладна, універаў выключылася святло, гэта значыць і ў ГЦ і ва ўніверах не было святла нейкі час», – паведамляюць мясцовыя жыхары.
«Тралейбусы стаяць, многія крамы перасталі абслугоўваць кліентаў», – пішуць гродзенцы.
Адключаныя святлафоры ў цэнтры Гродна 19 красавіка / autogrodno.by
Інфармацыю аб масавым адключэнні электрычнасці пацвярджаюць і чытачы АўтаГродна. Вось, што яны паведамілі:
- «Каля «танка» і «Прыёрбанка» не працуюць святлафоры і тралейбусы не едуць. Ідзем пешшу ад «Прыёрбанка« ў бок Савецкай»;
- «Я толькі што была ў краме запчастак каля радзільнага дома – электрычнасці няма, нельга нічога купіць»;
- «На Таўлая электрычнасці няма ў дамах».
Аб'ява аб адсутнасці электрычнасці ў мясцовым Еўраопт / autogrodno.by
Паўторым, дакладнай інфармацыі аб прычынах такога масавага збою электраэнергіі – пакуль няма.
Дапоўнена 17:19:
У Гроднаэнерга пракаментавалі масавы збой электрычнасці ў горадзе. Па іх словах, адбылося кароткачасовае парушэнне электразабеспячэння асобных спажыўцоў Гродна і ў зоне электразабеспячэння Гродзенскага раёна на ўчастку падстанцыі «Гродна-Паўднёвая».
«На дадзены момант электразабеспячэнне часткова адноўлена. Персанал РУП «Гроднаэнерга» працягвае працаваць над поўным аднаўленнем электразабеспячэння. Прычыны тэхналагічнага парушэння высвятляюцца. Паважаныя жыхары Гродзеншчыны, просім прабачэння за дастаўленыя часовым адключэннем энергіі, нязручнасці. Энергетыкі прыкладаюць усе намаганні для найхутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння», – паведамілі ў Гроднаэнерга.
Калі вам штосьці пра гэта вядома і ведаеце прычыну, пішыце ў @motolko_bot. Або перадавайце інфармацыю праз знаёмых/сваякоў замежжам.