Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 3 ліпеня з аэрадрома «Баранавічы» ў Расію ўляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-30СМ пілатажных груп ПКС РФ «Стрыжы» і «Віцязі». Паветраную прастору Беларусі самалёты пакінулі ў 13:50.
Знішчальнікі знаходзіліся ў Беларусі з 25 чэрвеня, і прынялі ўдзел у вайсковым парадзе, які адбыўся 3 ліпеня. Удзел у парадзе пілатажных груп ПКС РФ звязана з адменай міжнароднага авіяцыйна-касмічнага салона МАКС-2024.
Актуальны стан авіяцыйнай групы ПКС РФ у Беларусі выглядае наступным чынам:
- аэрадром «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
- аэрадром «Баранавічы» – 4 знішчальнікі Су-30СМ;
- аэрадром «Мачулішчы» – 11 верталётаў (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26).
У бліжэйшы час можна чакаць адлёту з Беларусі і 11 верталётаў ПКС РФ, якія бралі ўдзел у парадзе 3 ліпеня.
Яшчэ 13 самалётаў (штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Як-130 і L-39) 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС РБ паляцелі на аэрадром базіравання ў Лідзе проста з парада. Яшчэ тры рэзервовыя барты пакуль застаюцца ў Мачулішчах. Нагадаем, што самалёты знаходзіліся на аэрадроме «Мачулішчы» з 20 чэрвеня, і таксама бралі ўдзел у ваенным парадзе.