1500 новых сілавікоў, раненне на вучэннях, і «дзякуй вагнерам»: Зліў выступу Карпенкова ў 3214

5 хв.

На русском языке: 1500 новых силовиков, ранение на учениях, и «спасибо вагнерам»: Слив выступления Карпенкова в 3214

Выданне Zerkalo.io атрымала запіс выступу намесніка міністра МУС РБ Мікалая Карпенкова перад выкліканымі на зборы ў В/Ч 3214 18 кастрычніка 2023 года.

Прыводзім ключавое з яго маналогу:

У новых спецпадраздзяленнях 1500 сілавікоў

Карпенкоў заявіў, што ў новых спецпадраздзяленнях, якія былі створаны ў Гродне, Брэсце, Астраўцы і Гомелі – па 70 чалавек у кожным. У атрадзе спецназа «Смерч» – 300 чалавек «асноўных» і 150 «запасных». У падраздзяленні «Рысь» (для працы па памежжы) – 200-300 чалавек. Усяго, паводле яго слоў, у новых падраздзяленнях – 1500 сілавікоў.

УВ атрымалі больш за 600 дронаў-камікадзэ

Карпенкоў пахваліўся тым, што УВ закупілі БПЛА і навучылі людзей працы з імі. Па яго словах, у распараджэнні структуры каля 680 дронаў-камікадзэ.

Акрамя таго, ён сказаў, што толькі «за гэты месяц мы атрымалі дадаткова 30 баявых машын, якія ўзброены буйнакалібернымі кулямётамі».

Падзяка вагнераўцам

Паводле інфармацыі Zerkalo.io, Карпенкаў неаднаразова згадваў супрацоўніцтва УВ з наймітамі ПВК «Вагнер». Ён адзначыў, што ў ліпені-жніўні найміты навучылі 340 сілавікоў, у жніўні-верасні – яшчэ 370. З 18 кастрычніка пачалі навучанне яшчэ 320 «афіцэраў унутраных войскаў».

Паводле яго слоў, ужо падрыхтавалі снайпераў, агээснікаў, мінамётчыкаў і медыкаў. Паляпшаецца экіпіроўка, у т.л. набыта 5000 бронекамізэлек, як у вагнераўцаў.

«Нашага байца літаральна пазаўчора параніла, і вось зараз ён у шпіталі»

Карпенкаў паведаміў, што 16 кастрычніка, падчас заняткаў з ПВК «Вагнер» параніла «аднаго нашага байца» (мабыць, гаворка пра УВшніка) і цяпер ён у шпіталі. Адзначым, што інфармацыі аб гэтым інцыдэнце ў адкрытых крыніцах няма.

З Беларусі з'ехалі 350 000 беларусаў.

У сваім выступе Карпенкоў сказаў і пра палітычную эміграцыю з Беларусі. Вось яго словы:

«За мяжу ўцякло 350 тысяч тых, хто нас не падтрымлівае. Ёсць тыя, якія актывізаваліся з пачатку адмысловай вайсковай аперацыі (так Карпенкоў называе вайну ва Украіне)».

Цалкам матэрыял выдання Zerkalo чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 29 кастрычніка
Наступны матэрыял
«Ноч паэтаў» пройдзе больш чым у 20-і гарадах свету

Iншыя матэрыялы