Групоўка УС РБ у памежжы з Украінай паменшылася

3 хв.

На русском языке: Группировка ВС РБ в приграничье с Украиной уменьшилась

Па нашых дадзеных, на працягу месяца шэраг падраздзяленняў ВС РБ быў выведзены з украінскага памежжа ў пункты сталай дыслакацыі. Так высветлілася, што з памежжа былі выведзены 355-ы водб і 339-ы амб 120-й брыгады, а з аэрадрома «Бабруйск» у Ліду вывелі два вучэбна-баявыя самалёты Як-130 ВПС РБ.

На змену вышэйзгаданым падраздзяленням, былі перакінуты іншыя падраздзяленні ў н.п. Ельск, аднак якія менавіта — невядома.

Агулам можна канстатаваць, што паступова сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы вяртаецца да статус-кво, які існаваў да жніўня 2024 г. Сутнасць у тым, што ў Гомельскай вобласці застаюцца 1-2 батальёны ССА, якія ахоўваюць расійскія вайсковыя аб’екты.

На дадзены момант у Мазырскім і Гомельскім раёнах застаюцца падраздзяленні ССА (38-я адшбр, 103-я аўдбр і 5-й брыгады), а таксама падраздзяленні спецпрызначэння ВВ «Гром», «Віцязь», «Буран», «Тарнада» і «Граніт».

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за кастрычнік можна азнаёміцца ​​тут (English).

Папярэдні матэрыял
49 "шахедаў" зайшлі ў Беларусь за кастрычнік (новы рэкорд), адзін упаў і адзін быў збіты
Наступны матэрыял
Колькасць УС РФ у Беларусі па-ранейшаму не змянілася

Iншыя матэрыялы