Грузавік ВС РФ пратараніў легкавую машыну

motolko.help
3 хв.

На русском языке: Грузовик ВС РФ врезался в легковую машину

Грузавік УС РФ урэзаўся ў легкавую машыну на ўездзе ў Мазыр.

Паведамляюць, што ДТЗ адбылося сёння ў раёне 15:40. Мяркуючы па атрыманай намі інфармацыі, грузавік УС РФ з апазнавальным знакам «V» урэзаўся ў легкавы аўтамабіль на трасе Р-31 на ўездзе ў Мазыр з боку Ельска каля аўтобуснага прыпынку «Мазырсоль» і АЗС.

Стан машыны можна ацаніць па фота, яна не падлягае аднаўленню. Пра стан кіроўцы нічога не вядома.

Калі вам вядома, што адбылося або ёсць дадатковая інфармацыя — пішыце ў @motolko_bot

Грузавік ВС РФ пратараніў легкавую машыну

motolko.help
Папярэдні матэрыял
Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 27 сакавіка ад Гаюна
Наступны матэрыял
У Беларусі затрымалі каля 30 артапедаў-траўматолагаў

Iншыя матэрыялы