На русском языке:
ГУБОПиК: «подписчикам экстремистских телеграм-каналов грозит до 7 лет лишения свободы»
МУС ГУБАЗіК заявіў, што за падпіску на тэлеграм-каналы, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі, цяпер свеціць крымінальная адказнасць па арт. 361-1, якая прадугледжвае санкцыі да 7 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым ГУБАЗіК спасылаецца на новую пастанову Савета Міністраў N 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» ад 12.10.2021.
Гэтую пастанову пакуль не апублікавалі на нацыянальным прававым партале. Як толькі яна з’явіцца ў сетцы, мы звернемся да юрыстаў за тлумачэннямі, і матэрыял будзе дапоўнены.
Інфармацыя ад ГУБАЗіК не заўсёды адпавядае рэчаіснасці. Раней атрад сцвярджаў на сваіх рэсурсах, што «захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна падпіска на тэлеграм-каналы і чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі, цягне прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць», хоць ніякіх прававых падстаў для гэтага не было.