На русском языке:
ГУБОПиК задержал украинку за поддержку своей страны в войне
Стала вядома, што сілавікі ГУБАЗіку затрымалі грамадзянку Украіны, якая мае ў Беларусі ВНЖ.
З жанчынай апублікавалі так званае пакаяннае відэа, дзе яе прымусілі сказаць, што яна была падпісана на «дрэнныя» тэлеграм-каналы, падтрымлівала «ўкраінскіх неанацыстаў» і ўдзельнічала ў пратэстах 2020 года ў Беларусі.
Што ёй інкрымінуюць і ў якім статусе знаходзіцца жанчына, невядома. Сілавікі намякаюць, што ёй пагражае пакаранне і дэпартацыя.