На русском языке:
Гуцериев вновь прилетел в Беларусь
У 12:05 у аэрапорце «Орша» (аэрадром «Балбасава») прызямліўся Embraer EMB-135BJ Legacy 600 (RA-02880), які зʼяўляецца «авіятаксі». Нагадаем, што раней гэтым бортам карыстаўся «блізкі сябар» Лукашэнкі – Міхаіл Гуцырыеў. Менавіта на гэтым самалёце ён пакінуў Беларусь пасля сустрэчы з Лукашэнкам у Шаршунах 20 траўня.
Звяртае на сябе і лакацыя прызямлення самалёта, бо «Балбасава» знаходзіцца ў 10 км. ад Оршы, а таксама за 10,5 км ад вёскі Александрыя, дзе паводле нашых звестак Лукашэнка знаходзіцца з 7 ліпеня.
Не выключана, што на гэтым «таксі» ў Беларусь прыляцеў не толькі Гуцэрыеў, але і якія-небудзь артысты для выступлення на фестывалі «Славянскі базар», дзе сёння вечарам пройдзе ўрачыстае адкрыццё. Сярод удзельнікаў заяўленыя і тыя, хто супрацоўнічае з Гуцэрыявым, напрыклад, Слава ці Сяргей Лазараў.