На русском языке:
Хакеры взломали клиентскую базу сети магазинов «Соседи»
Канал @data1eaks паведаміў пра зліў базы кліентаў беларускай сеткі крам «Суседзі». Паведамляецца, што ў распараджэнні хакераў апынуліся дадзеныя 630000 кліентаў сеткі: электронныя пошты, нумары тэлефонаў, паролі, гарады і даты нараджэння.
«Маюцца таксама табліцы з дадзенымі пытанняў да падтрымкі, з дадзенымі карт лаяльнасці крамы», – піша канал.
Адзначым, што мы праверылі сапраўднасць гэтай інфармацыі і можам сказаць, што гэта праўда, аднак добрая навіна ў тым, што атрымаць доступ да поўнай інфармацыі аб кожным карыстачы не вось так проста. У адкрытым доступе толькі частка інфармацыі.