На русском языке:
H&M уходит из Беларуси. Магазины откроют для распродажи остатков
Выданню Onliner у прэс-службе H&M паведамілі, што крамы сапраўды адкрыюцца 19 верасня, пасля таго, як зачыніліся ў сакавіку, але адкрыццё гэта будзе часовым.
Кампанія прыняла рашэнне згарнуць бізнес у Беларусі, а магазіны будуць адкрыты на кароткі тэрмін для распродажу астаткаў.
«Мы часова зноў адкрыем нашы тры крамы для продажу пакінутых тавараў і будзем трымаць іх адкрытымі на працягу абмежаванага перыяду часу», – сказалі ў прэс-службе кампаніі.
З пачатку вайны з Беларусі сышлі або істотна абмежавалі працу больш за 130 кампаній. Дарэчы, мы працягваем абнаўляць спіс брэндаў, якія пайшлі з Беларусі. Таму, калі вам вядома, якія яшчэ кампаніі сышлі з Беларусі – пішыце ў @motolko_bot.
Спіс кампаній і сервісаў, якія сышлі з рынку Беларусі.
P.s. Не забываемся пра VPN.