На русском языке:
Кто-то запустил BAT’KA COIN незадолго до «выборов»
Жарты жартамі, але прама напярэдадні выбараў, а дакладней 25 студзеня ў 16:12 на блакчэйне Solana быў выпушчаны токен BAT’KA COIN (AGL).
Менавіта на салане зараз выпускаюцца практычна ўсе мемкоіны, бо гэта проста танна, і мем Трамп быў створаны там жа. Агульная прапанова токена складае 1 млрд манет, што не так ужо і шмат для мема, а яго кошт пакуль складае тысячныя ад цэнта даляра.
На лагатыпе — Лукашэнка, а апісанне такое, быццам яго пісаў Тур:
«Прадстаўляем найлепшую мем-манету, якая аддае даніну павагі адзінаму і непаўторнаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, якога ласкава называюць БАЦЬКА! […] Далучайцеся да стабільнасці BAT’KA і выкажыце сваю падтрымку прэзідэнту з дапамогай BAT’KA COIN!»
Не ведаем, ці яго гэта токен ці не, але калі так, то нашая тэорыя пацвярджаецца, ды і прагін стваральніка AGL – залічаны.
Не выключана, што гэта проста спроба нагрэцца на «аматарах Лукашэнкі». Нагадаем, ва Украіне нават у 2021 годзе ён быў самым папулярным замежным палітыкам, у Малдове да гэтага часу, не кажучы ўжо пра Расію.