На русском языке:
IKEA навсегда закрывает офис закупок в Беларуси
Пра гэта кампанія IKEA паведаміла ў апублікаваным сёння прэс-рэлізе аб далейшым лёсе свайго бізнэсу ў Беларусі і Расіі.
«На жаль, акалічнасці не палепшыліся, і разбуральная вайна працягваецца. Прадпрыемствы і ланцужкі паставак па ўсім свеце моцна пацярпелі, і мы не бачым магчымасці аднавіць працу ў бліжэйшы час», — гаворыцца ў новай заяве кампаніі.
Заява IKEA / IKEA
Імпарт і экспарт тавараў IKEA у/з Беларусі і РФ па-ранейшаму будзе пад забаронай.
«Два офісы закупак і лагістыкі Inter IKEA ў Маскве і Мінску будуць зачыненыя назаўжды», – сказана ў прэс-рэлізе.
Паведамляецца, што працэс спынення дзейнасці ў цяперашні час ідзе поўным ходам, і ўсе дзеянні і рашэнні будуць засноўвацца на каштоўнасцях IKEA і на максімальна магчымай падтрымцы супрацоўнікаў.
Нагадаем, у пачатку сакавіка скандынаўская сетка заявіла аб спыненні закупкі матэрыялаў з Беларусі.