На русском языке:
Информационная продукция сайта Еx-press.by признана экстремистскими материалами
Генеральная пракуратура паведаміла, што інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Еx-press.by» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пра гэта гаворыцца ў тэлеграм-канале ведамства.
Такое рашэнне прынята пасля звароту пракуратуры Барысаўскага раёна. Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта яшчэ 6 жніўня 2021 года.
Ex-press.by – незалежнае выданне, якое актыўна асвятляе навіны Барысава і Жодзіна. За дзень на сайце з’яўляецца каля 50 інфармацыйных матэрыялаў.