У транспарце і крамах патрабуюць прыбраць нагадванне пра маскі

motolko.help
3 хв.

На русском языке: В транспорте и магазинах требуют убрать напоминания о масках

Адміністрацыя Партызанскага раёна Мінска разаслала арганізацыям электронныя лісты з просьбай прыбраць у аб’ектах рознічнага гандлю, бытавых паслуг і грамадскага харчавання ўсе аб’явы прае неабходнасць захавання масачнага рэжыму.

У электронным лісце ўказана, што яго рассылае старшы інспектар адміністрацыі Партызанскага раёна Алена Папуленка.

У транспарце і крамах патрабуюць прыбраць нагадванне пра маскі

Ліст адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінска / Уладзімір Нясмашны

У той жа час тэлеграм-канал «Транспарт Мінска» апублікаваў скрыншот паведамлення, у якім гаворыцца, што з заўтрашняга дня на аўтобусах у Мінску не будзе налепак і бягучага радка на інфарматарах пра неабходнасць выканання масачнага рэжыму.

У транспарце і крамах патрабуюць прыбраць нагадванне пра маскі

Фота: @transport_minska

«Раніцай ніводны аўтобус з налепкамі або надпісам у інфарматары і бягучым радком пра масачны рэжым на лінію не выедзе», – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, нам паведамляюць, што ў кінатэатры Мінска прыйшла пастанова пра зняцці абмежаванняў па рассаджванні ў залах, адмене дыстанцыі 1,5 метра, адмене 50% запаўняльнасці залаў. Таксама патрабуюць прыбраць усе постары пра нашэнне масак. Па інфармацыі нашых чытачоў, забарона на школьныя экскурсіі таксама адмененыя.

Папярэдні матэрыял
Інфармацыйная прадукцыя сайта Еx-press.by прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі
Наступны матэрыял
Адваката Віктара Бабарыкі Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў

Iншыя матэрыялы