Ініцыятывы by_help, «Беларуcам.рl» і Media Solidarity Belarus прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі

Фота: Andrew Keymaster / unsplash.com
2 хв.

In English: The by_help, «Belarusam.pl» and «Media Solidarity Belarus» are recognized as extremist formations
На русском языке: Инициативы by_help, «Беларуcам.рl» и «Media Solidarity Belarus» признаны экстремистским формированием

МУС прызнала ініцыятывы #BY_help, «Беларуcам.рl» і Media Solidarity Belarus экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале «ГУБАЗ».

У паведамленні ад ГУБАЗіК гаворыцца, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў, а таксама яго ўдзельнікаў утвараюць склад злачынства, прадугледжанага арт.361-1УК РБ – «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім» і прадугледжвае пакаранне тэрмінам да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, ініцыятыва #BY_help узнікала ў сакавіку 2017 года на хвалі масавых арыштаў. З чэрвеня 2020 года яна збірае сродкі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі падчас выбарчай кампаніі і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020: на аплату штрафаў, адвакатаў і медыцычныя паслугі. Ініцыятыва «Беларуcам.рl» звязвае пацярпелых беларусаў і ініцыятывы дапамогі бежанцам у Польшчы. А ініцыятыва Media Solidarity Belarus падтрымлівае незалежных беларускіх журналістаў, працаўнікоў медыя і рэдакцыі незалежных медыя, якія аказаліся пад ціскам з-за сваёй прафесійнай дзейнасці.

Папярэдні матэрыял
Сяргея Ціханоўскага прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення волі
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд Сяргею Ціханоўскаму

Iншыя матэрыялы