ISW: «РФ збіраецца правесці правакацыю пад »чужым сцягам«, каб уцягнуць рэжым Лукашэнкі ў вайну». Што не так з гэтым сцвярджэннем?

спутнік
6 хв.

На русском языке: ISW: «РФ собирается провести провокацию под «чужим флагом», чтобы вовлечь режим Лукашенко в войну». Что не так с этим утверждением?

Учора мы абвяргалі інфармацыю, якая зʼявілася ва ўкраінскіх ТГ-каналах, што 22 лютага ў Гомельскай вобласці было заўважана рух калоны ваеннай тэхнікі без апазнавальных знакаў, у якой былі вайскоўцы ў форме УСУ. «Беларускі Гаюн» не фіксаваў перасоўванняў УС РФ, якія згадваюцца вышэй.

На падставе фэйку амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) напісаў у сваім аглядзе за 23 лютага, што Расея імкнецца ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў вайну і для гэтага рыхтуе магчымую правакацыю «пад чужым сцягам». Прасцей кажучы, імітацыю нібыта ўварвання падраздзяленняў УСУ на тэрыторыю РБ, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі здзейсніць зваротныя ваенныя дзеянні. Гэтая правакацыя можа быць адказам на заяву Лукашэнкі ад 16 лютага 2023 года, дзе ён кажа, што РБ уступіць у вайну толькі ў выпадку нападу з боку Украіны.

Хочам падкрэсліць, што выснова ISW пра «магчымую правакацыю» для ўцягвання ВС РБ у вайну ва Украіне была зробленая на падставе фэйку, абвергнутага яшчэ ўчора. Гэта ставіць пад сумнеў не толькі кампетэнцыю аналітычнага цэнтру агулам, які за апошні год стаў масава цытавацца ва ўкраінскіх і беларускіх медыя ў кантэксце вайны ва Украіне, але і прагнозы, агучаныя ім раней. Дарэчы, высновы экспертаў ISW пра «магчымую правакацыю» ўжо растыражавалі многія беларускія СМІ.

У цэлым, наратывы пра жаданне РФ уцягнуць УС РБ у вайну вельмі выгодныя для рэжыму ў Беларусі, бо гэта стварае бачнасць, што нібыта толькі дзякуючы «асабістай мужнасці» Лукашэнкі беларускае войска яшчэ не ўступіла ў вайну.

Папярэдні матэрыял
Беларусы ўзнялі сцяг Украіны ў знак салідарнасці з украінскім народам у Мінску
Наступны матэрыял
«Вы выратавалі мне жыццё і не памыліліся ні разу»: Што ўкраінцы кажуць беларусам?

Iншыя матэрыялы