In English:
Is the command center of the Belarusian grouping of the Russian Armed Forces located near Minsk?
На русском языке:
Командный центр беларусской группировки ВС РФ расположен под Минском?
Яшчэ падчас так званых вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022» тэлеграм-канал «МатолькаДапамажы» паведамляў пра неаднаразовае парушэнне верталётамі ВКС РФ забароненай зоны Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Аднак на тым парушэнні не скончыліся і выпадкі несанкцыянаванага заходу ў кантраляваную зону аэрапорта (CTR) перыядычна адбываюцца да гэтага часу. Напрыклад, 7 сакавіка ў 8:50 верталёт Мі-8 ВКС РФ з рэгістрацыйным нумарам RF-91161 адхіліўся ад маршруту і без дазволу праляцеў у забароненай зоне аэрапорта проста ў момант пасадкі рэйса Белавія BRU730 з Кутаісі.
Прыблизнае размяшчэнне базы ВС РФ і CTR-зоны MSQ / motolko.help
Верталёт Мі-8 ВКС РФ. Фота носіць ілюстрацыйны характар. / kramaha1.livejournal
Пра знаходжанне расійскіх войскаў на тэрыторыі былой в/ч 41738 у Волме наша маніторынгавая група ведала і з уласных крыніц, і са сведчанняў мясцовых жыхароў.
Аднак з пачатку сакавіка 2022 года пілоты грамадзянскіх самалётаў, якія ўзлятаюць і садзяцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», сталі рэгулярна дакладваць аб праблемах з працай навігацыйных сістэм GPS / GLONASS на борце, у тым ліку паведамлялі і аб адсутнасці сігналу або некарэктнай працы навігацыі. Пацвярджэннем гэтай інфармацыі з’яўляецца і наяўнасць моцнай электрамагнітнай інтэрферэнцыі сігналаў GPS/GLONASS якраз у зоне аэрапорта «Мінск», якую энтузіясты сталі назіраць з 1 сакавіка 2022 года па цяперашні час.
And today all the new GNSS interference in that region is completely gone. pic.twitter.com/zUJP85OLf1
— John Wiseman (@lemonodor) March 7, 2022
Пра падобныя праблемы ў лютым 2022 г. паведамлялі ізраільскія СМІ. Вядома, што Ізраіль накіроўваў афіцыйны запыт уладам РФ аб тым, што эксплуатаваныя Расіяй сістэмы абароны на авіябазе Хмеймім у сірыйскім партовым горадзе Латакія, выклікаюць электрамагнітныя перашкоды ў сістэмах GPS самалётаў, якія здзяйсняюць пасадку ў Тэль-Авіве, і ставяць пад пагрозу жыцці пасажыраў.
Усё гэта сведчыць аб тым, што каля вёскі Волма на так званай «Пляцоўцы 400. Купал» усталявана сістэма РЭБ (сістэма радыёэлектроннай барацьбы, — заўв. motolko.help), якая, верагодна, абараняе нешта большае, чым чарговую расійскую ваенную базу, якіх , на жаль, у Беларусі знаходзіцца дастаткова шмат. Мала таго, што яе наяўнасць там прама цяпер уплывае на (не)бяспеку палётаў грамадзянскай авіяцыі, так і азначае яшчэ адну патэнцыйную мэту для ўдару ў адказ прама каля сталіцы Беларусі.
Акрамя таго, аналагічныя праблемы з GPS з пачатку ваенных дзеянняў зафіксаваныя ў прыгранічнай зоне Беларусі і Украіны.
Перашкоды GPS на памежнай тэрыторыі Беларусі з Украінай зафіксаваныя кампаніяй HawkEye 360 / he360
Калі вы валодаеце большай інфармацыяй і хочаце чымсьці ананімна з намі падзяліцца, пішыце ў бот тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн» — «@HajunBYbot» або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй.