На русском языке:
Комитет по правам человека ООН рассматривает дело об агрессии Беларуси в отношении Украины
Праваахоўны цэнтр «Вясна» паведамляе, што 20 красавіка Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу супраць Рэспублікі Беларусь, пададзеную трыма грамадзянамі Украіны і трыма грамадзянамі Беларусі, якія пражываюць ва ўкраінскіх гарадах, якія падвергліся ракетным абстрэлам з тэрыторыі Беларусі.
У скарзе сцвярджаецца, што Беларусь, дазволіўшы Расіі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю і інфраструктуру для здзяйснення актаў агрэсіі супраць Украіны, парушыла свае абавязкі не падвяргаць заяўнікаў рызыцы адвольнай гібелі, асабістай недатыкальнасці і жорсткага абыходжання.