Патрыярх Кірыл збіраецца з візітам у Беларусь

Iнсайд
2 хв.

На русском языке: Патриарх Кирилл собирается с визитом в Беларусь

Тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што на наступным тыдні ў Беларусь прыязджае Патрыярх Кірыл, а ў ягоных планах наведаць Мінск і Полацк.

«Хрысціянская візія» пацвярджае, што ягоны візіт адбудзецца менавіта на наступным тыдні. Акрамя таго, ён збіраецца сустрэцца і з Лукашэнкам. Фармальнай нагодай называецца 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі, прыраўнанае да 1030-годдзя праваслаўя на землях Беларусі.

Апроч гэтага, у планах: асвячэнне Патрыяршага падворка ў Мінску на пр. Незалежнасці, 26 і літургія ў Полацку. Нам вядома, што сам візіт адбудзецца з 4 па 6 чэрвеня, а ў Полацку ён наведае жаночы кляштар і сабор Ефрасінні Полацкай.

Папярэдні матэрыял
У Мінску прадаецца беларускае малако ва ўпакоўцы на кітайскай мове?
Наступны матэрыял
Блінкен: «Мы падтрымліваем беларускі народ сёння і кожны дзень»

Iншыя матэрыялы