На русском языке:
Комитет Сейма Литвы убрал ограничения на ВНЖ для беларусов, но президент Литвы может наложить вето на закон в текущем варианте
Камітэт Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне прыняў рашэнне не прымяняць абмежаванні да беларусаў і выдаваць ВНЖ у Літве ў звычайным парадку. Пра гэта паведаміў літоўскі тэлеканал LRT.
Паведамляецца, што дэпутат літоўскага сейма Ёнас Яруціс, які раней прапаноўваў прымяніць абмежаванні на ВНЖ і да беларусаў, удакладніў сваю прапанову і заклікаў распаўсюдзіць абмежаванні на ВНЖ толькі ў дачыненні да грамадзян Расіі.
«Беларусы застаюцца без якіх-небудзь абмежаванняў», – сказаў ён.
Прапанову аб выключэнні абмежаванняў на ВНЖ для беларусаў падтрымала і кіраўнік Санкцыйнай групы МЗС Рэната Ясіленітэ заявіўшы, што выключэнні важныя для грамадскіх дзеячаў і апазіцыянераў, якія ўцяклі ад Лукашэнкі ў Літву.
У той жа час, учора дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях нацбяспекі Кястуціс Будрыс у інтэрвʼю LRT заявіў, што Гітанас Наўседа можа накласці вета на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян, калі ён будзе прыняты ў бягучай рэдакцыі.
На яго думку, не трэба заканадаўча замацоўваць нераўназначныя правілы для грамадзян Расіі і Беларусі.
«Мы не можам правесці такое адрозненне на нацыянальным узроўні. Ну, гэта не было б правільным інструментам і правільным паведамленнем», – сказаў дарадца прэзідэнта Літвы.
Атрымліваецца, што па словах дарадцы прэзідэнта Літвы, Гітанас Наўседа не ставіць знак адрознення паміж беларусамі ці расейцамі?