«Камсамольская праўда» закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі

1 хв.

На русском языке: «Комсомольская правда» закрывает свое представительство в Беларуси

Выданне «Камсамольская праўда» паведамляе, што ў сувязі з падзеямі апошняга года і асабліва, апошняга тыдня, вымушана закрыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі — ЗАТ «БелКП-ПРЭС».

У заяве гэтаксама гаворыцца пра тое, што супрацоўнікам прапануюць працу на іншых прадпрыемствах КП і выплацяць грашовыя кампенсацыі.

Нагадаем, сайт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» быў заблакаваны 29 верасня 2021 гады пасля таго, як напярэдадні на ім быў змешчаны артыкул пра Андрэя Зэльцэра, у кватэры якога быў забіты супрацоўнік КДБ, а сам Зэльцэр — ліквідаваны. Аўтар артыкула — беларускі журналіст Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка ў Маскве ў межах крымінальнай справы аб распальванні нацыянальнай варожасці і абразе прадстаўніка ўлады. У яго дома супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Адвакат Мажэйка паведаміў, што яго падабароннага перавялі з ізалятара на Акрэсціна ў СІЗА Жодзіна.

Папярэдні матэрыял
Сёння адбудзецца развітанне з Андрэем Зэльцэрам
Наступны матэрыял
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Iншыя матэрыялы