Кантрабанда цыгарэт у фуры з яблыкамі, у вагоне з жалезнай рудой і ў Audi A6 99-га года: за два тыдні ў Балтыі затрымалі беларускіх цыгарэт на €2,6 млн

facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
6 хв.

На русском языке: Контрабанда сигарет в фуре с яблоками, в вагоне с железной рудой и в Audi A6 99-го года: за две недели в Балтии задержали беларусских сигарет на €2,6 млн

І гэта толькі некаторыя з апошніх выпадкаў:

▪️ 24 студзеня мытнікі ў Каўнасе перахапілі рэкордную партыю беларускіх цыгарэт, якія перавозіліся пад выглядам яблыкаў.

Па дакументах, фура везла 14 500 тон яблыкаў з Беларусі ў Калінінградскую вобл. РФ. Аднак апроч яблыкаў перавозілі і 665 000 пачкаў беларускіх цыгарэт марак NZ Gold Super Slims і Minsk 5 Super Slims. Іх кошт разам з падаткамі ацэньваецца ў 2, 58 млн еўра.

Кантрабанда цыгарэт у фуры з яблыкамі, у вагоне з жалезнай рудой і ў Audi A6 99-га года: за два тыдні ў Балтыі затрымалі беларускіх цыгарэт на €2,6 млн

▪️ 2 і 3 лютага латвійскія мытнікі знайшлі адразу некалькі партый беларускіх цыгарэт у грузавых цягніках, якія прыбылі з Беларусі.

Кантрабанда цыгарэт у фуры з яблыкамі, у вагоне з жалезнай рудой і ў Audi A6 99-га года: за два тыдні ў Балтыі затрымалі беларускіх цыгарэт на €2,6 млн

Так, 2 лютага на чыгуначнай станцыі Індра ў вагонах з жалезнай рудой знайшлі 2500 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. У той жа дзень пры праверцы яшчэ аднаго цягніка мытнікі з сабакамі знайшлі яшчэ 1000 пачкаў цыгарэт, а днём пазней яшчэ 2500 пачкаў і 899 пачкаў – у рыжскім порце пры разгрузцы цягніка.

Агульны кошт канфіскаваных цыгарэт ацэньваецца ў 27 тысяч еўра.

Кантрабанда цыгарэт у фуры з яблыкамі, у вагоне з жалезнай рудой і ў Audi A6 99-га года: за два тыдні ў Балтыі затрымалі беларускіх цыгарэт на €2,6 млн

▪️ Акрамя таго, 2 лютага паведамлялася пра затрыманне ў Літве 38-гадовага грамадзяніна Беларусі, які перавозіў больш за 700 пачкаў кантрабандных цыгарэт на Audi A6 1999 года выпуску.

Кантрабанда цыгарэт у фуры з яблыкамі, у вагоне з жалезнай рудой і ў Audi A6 99-га года: за два тыдні ў Балтыі затрымалі беларускіх цыгарэт на €2,6 млн

Падчас праверкі аўто былі знойдзеныя тайнікі, у якіх ляжалі пачкі цыгарэтаў Super Slims з беларускімі акцызамі. Кошт грузу, уключаючы падаткі, складае 2750 еўра.

Папярэдні матэрыял
Беларускія «рэйкавыя партызаны» прыгавораныя да 14 і 16 гадоў калоніі
Наступны матэрыял
«Наша Ніва»: На беларускіх палігонах трэніруюць таксама расейскіх зэкаў для ПВК «Вагнера»

Iншыя матэрыялы