Галоўны рэдактар Kyiv Post: «Дэмсілы Беларусі з адкрытай праўкраінскай пазіцыяй імкнуцца да вызвалення Беларусі ад панавання Крамля, але афіцыйны Кіеў іх наўмысна ігнаруе»

Kyiv Post
4 хв.

In English: Chief Editor of Kyiv Post: Belarusian democratic forces with an open pro-Ukrainian position strive to free Belarus from the Kremlin’s domination, but official Kyiv deliberately ignores them
На русском языке: Главред Kyiv Post: Демсилы Беларуси с открытой проукраинской позицией стремятся к освобождению Беларуси от господства Кремля, но официальный Киев их намеренно игнорирует

Украінскі журналіст і галоўны рэдактар выдання «Kyiv Post» Багдан Нагайла апублікаваў калонку, у якой адзначыў, што прыйшоў час афіцыйнаму Кіеву перастаць цурацца Беларускага дэмакратычнага руху, і задаў шэраг дакладных пытанняў. Прыводзім фрагменты з калонкі Нагайла:

«Што стаіць за дэманстратыўным дыстанцыяваннем афіцыйнага Кіева ад беларускай дэмакратычнай апазіцыі і, у прыватнасці, ад яе лідара Святланы Ціханоўскай? Чаму яе прымаюць кіраўнікі дзяржаў і палітычныя лідары ад Вашынгтона да Польшчы, але ўсё яшчэ ігнаруе прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і яго адміністрацыя?»

Галоўны рэдактар Kyiv Post: «Дэмсілы Беларусі з адкрытай праўкраінскай пазіцыяй імкнуцца да вызвалення Беларусі ад панавання Крамля, але афіцыйны Кіеў іх наўмысна ігнаруе»

У дзень публікацыі гэтага матэрыялу васал Пуціна Лукашэнка зноў яго прымае, а Ціханоўская, якая выйграла выбары ў Беларусі, публікуе твіт, дзе вітае ўкраінскія санкцыі супраць ВПК рэжыму ў РБ і дыпламатычна не пытаецца, чаму Вярхоўнай Радзе спатрэбілася так шмат часу, каб зрабіць гэта.

«Дагэтуль ён [Лукашэнка] трымае яе мужа разам з сотнямі іншых беларусаў у якасці палітвязняў у сваім беларускім ГУЛАГу».

Ціханоўская ўсё больш адкрыта заяўляе пра дэмакратычную еўрапейску самаідэнтыфікацыю Беларусі і падтрымку Украіны. «Але афіцыйны Кіеў чамусьці працягвае яе цурацца. Прэзідэнт Зяленскі не працягнуў ёй руку ў знак салідарнасці і не сказаў шмат чаго пра барацьбу за свабоду ў суседняй Беларусі».

Нагайла задаецца пытаннем: дык што ж стаіць за недарэчнымі паводзінамі Кіева ў адносінах да дэмсілаў суседняй краіны, якія імкнуцца да свабоды і вызвалення ад расійскага панавання? Дамоўленасці з Лукашэнкам, грошы, бізнес, узаемныя выгады, ваенныя фактары?

«На гэтым тыдні Украіна адзначае 10-годдзе пратэстаў Еўрамайдана, якія перараслі ў Рэвалюцыю Годнасці. Адным з першых расстраляных у той час дэмакратычных мучанікаў быў беларус, які падтрымліваў Украіну. Бел-чырвона-белы беларускі нацыянальны сцяг да гэтага часу на месцы яго смерці на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. І сёння беларускія добраахвотнікі разам з украінскімі сіламі ваююць супраць расейскіх акупантаў.

Было вельмі кранальна бачыць, як 21 лістапада прэзідэнт Зяленскі ўскладаў у Кіеве вянок у гонар пакутнікаў Еўрамайдана ў суправаджэнні прэзідэнткі Малдовы Маі Санду. Але я не мог не падумаць: наколькі мацнейшай была б гэтая карціна для ўсяго свету, калі б побач з ім быў абраны прэзідэнт Беларусі?

Я па-ранейшаму здзіўляюся, чаму Санду афіцыйна прыняла Ціханоўскую ў Кішынёве, а Зяленскі не вітаў яе ў Кіеве. Мы маем права ведаць».

Папярэдні матэрыял
Пуцін пакінуў Мінск
Наступны матэрыял
Сілавікі Лукашэнкі затрымалі ўкраінца і прымусілі яго абразіць Зяленскага

Iншыя матэрыялы