На русском языке:
Пытки и лишение свободы за поддержку Украины. Сколько беларусов задержали за антивоенную позицию с 24.02.2022?
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падлічыў, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў Беларусі за антываенную пазіцыю было затрымана не менш за 1 645 беларусаў. З іх 82 чалавекі ўжо асуджаныя па крымінальных артыкулах на тэрміны ад 1 года да 23-х гадоў.
- 13 рэйкавых партызан былі асуджаныя так званым «судом» сумарна на 199,5 гадоў.
- Мінімум 35 чалавек асуджаныя за перадачу фота і відэа расійскай тэхнікі.
- Мінімум 14 чалавек схапілі і пасадзілі за намер ваяваць на баку Украіны.
- Яшчэ мінімум 40 беларусаў патрапілі пад пераслед за публічнае асуджэнне расейскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны.
А вось кароткі спіс таго, за што яшчэ затрымліваюць беларусаў:
- Падтрымка Украіны ў каментах,
- Лозунг «Слава Украіне!»,
- Сцяг Украіны на аватары ў сацсетках,
- Выкананне ўкраінскага гімна ў караоке,
- Старыя фота з украінскім сцягам,
- Надпіс «Не вайне!»,
- Ускладанне кветак да ўкраінскага пасольства,
- Жоўта-сінія стужачкі.
- Нямала выпадкаў, калі затрыманыя беларусы падвяргаліся збіццю і катаванням з боку сілавікоў Лукашэнкі ў РУУС і ізалятарах, пасля чаго траплялі ў бальніцы.
Цалкам з хронікай пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю можна азнаёміцца тут.