Літва пачала выдаваць гуманітарныя віды на жыхарства на 3 гады

4 хв.

На русском языке: Литва начала выдавать гуманитарные виды на жительство сроком на 3 года

Сёння стала вядома аб тым, што першыя беларусы, якія звярталіся за працягам літоўскага віду на жыхарства па гуманітарных падставах, атрымалі рашэнні аб яго працягу на тры гады. Раней за працягам дазволу было неабходна звяртацца штогод. Гэта сведчыць аб тым, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі набыў моц.

Таксама новыя змены часткова знімуць пытанне атрымання праязных дакументаў для гэтай катэгорыі беларусаў, таму што яго тэрмін прывязаны да тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства. Раней пасля атрымання новага ВНЖ беларусы, якія не могуць атрымаць новы беларускі пашпарт, штогод былі абавязаны змяняць праязны дакумент. Цяпер ён будзе таксама дзейнічаць тры гады.

Святлана Ціханоўская падзякавала літоўскім уладам: «Мы вельмі ўдзячныя нашым літоўскім партнёрам за гэтыя змены ў заканадаўстве. Для нас вельмі важна, што беларусы, якія не могуць павярнуцца дадому з-за пераследу з боку рэжыму, могуць пачувацца ў бяспецы і разлічваць на своечасовую дапамогу з боку Літвы».

Папярэдні матэрыял
Катаванні і пазбаўленне волі за падтрымку Украіны. Колькі беларусаў затрымалі за антываенную пазіцыю з 24.02.2022?
Наступны матэрыял
Затрыманыя музыкі Nizkiz. Яны не з'язджалі з Беларусі пасля 2020 года

Iншыя матэрыялы