У гэтую велікодную нядзелю вырашылі зрабіць для вас невялічкую падборку беларускага кантэнту, які выпусцілі беларускія журналісты і актывісты апошнім часам.
70-гадовая пенсіянерка вымушаная была бегчы з краіны праз рэпрэсіі і пачала весці свой YouTube-канал
Гаворка вядзецца пра Аляксандру Ханевіч — у 2020 годзе жанчына выходзіла на пратэсты, два разы была арыштаваная і ў сталым узросце вымушаная была бегчы ў Польшчу разам з сынам.
У новым відэа Аляксандра распавяла, чаму менавіта яна ў 69 год выйшла на пратэст супраць Лукашэнкі, як адбываліся «выбары» у Гародні і як яна трапіла ў вязніцу.
Валер Кавалеўскі — герой новага інтэрв’ю «Ток»
Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі, які вучыўся разам з Віктарам Лукашэнкам і працаваў у МЗС, а ў 2010-м трапіў на допыты ў КДБ за падтрымку Саннікава распавёў пра:
- Cтасункі з сынам Лукашэнкі, міністраў і чыноўнікаў, куратараў з КДБ.
- Чаму Зяленскі не кантактуе з Ціханоўскай?
- Як вызваліць палітвязняў?
- Ці было стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета кампрамісам?
«Саша выйшаў!»: Івулін на Маліне
Былы палітвязень і вядоўца каналу «ЧестнОК» Аляксандр Івулін даў вялікае інтэрв’ю Мікіце Мелказёраву.
Гаворка, у тым ліку, пра тое, як не пагадзіцца на так званае «пакаяльнае відэа» і застацца чалавекам у калоніі, а таксам аб тым ці вераць мянты Лукашэнку і калі Беларусь стане вольнай.
Безумоўна, асобная частка інтэрв’ю — футбольная тэма. А яшчэ Саша распавёў асабістую гісторыю пра тое, як ён адзіны раз плакаў у калоніі.