In English:
KGB detained the director of the newspaper Belarusians and the Market
На русском языке:
КГБ задержал директора газеты «Белорусы и рынок» Константина Золотых
Пра гэта піша «Еўрарадыё», таксама затрыманая бухгалтарка выдання Юлія Кахно і няма сувязі з галоўрэдам выдання Андрэем Аляксандравічам.
Па словах жонкі Канстанціна Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК РБ «Распальванне нацыянальнай варожасці». У яго канфіскавалі ноўтбук і сродкі сувязі.
«Беларусы і рынак» –ці не апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Гэта салідная газета, у асноўным прысвечаная эканоміцы. Апроч папяровай версіі, у выдання ёсць тг-канал @belrynok, канал на Youtube і нават канал у TikTok.