КДБ зможа на паўгода забараняць беларусам пакідаць краіну ў інтарэсах «нацыянальнай бяспекі»

Фота: КДБ
3 хв.

На русском языке: КГБ сможет на полгода запрещать беларусам покидать страну в интересах «национальной безопасности»

Сёння Палата Прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла праект закона «Аб змяненні законаў», якім уносяцца папраўкі адразу ў 6 дзеючых законаў, уключаючы закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь».

У законапраекце сказана, што КДБ можа атрымаць магчымасць забараняць выезд за мяжу грамадзянам, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, а таксама на 6 месяцаў забараняць выезд з краіны тым, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі».

Акрамя таго, у артыкуле 11-1 «Асаблівасці выезду з Рэспублікі Беларусь асобных катэгорый грамадзян» сказана, што супрацоўнікі сілавых ведамстваў павінны будуць узгадняць выезд з краіны са сваім кіраўніцтвам. «Медыязона» прыводзіць, каго гэта будзе тычыцца: вайскоўцаў ВС і транспартных войскаў, памежнікаў, служачых унутраных войскаў МУС, супрацоўнікаў міліцыі і органаў дзяржбяспекі, службы бяспекі Лукашэнкі, работнікаў аператыўна-аналітычнага цэнтра, а таксама супрацоўнікаў Следчага камітэта, камітэта судмедэкспертыз і работнікаў МНС.

Сказана і пра новаўвядзенні для прызыўнікоў. Так прызыўнікі і грамадзяне ва ўзросце да 27 гадоў, залічаныя ў запас па стане здароўя, будуць абавязаны «атрымліваць згоду ваеннага камісарыята ў выпадках выезду за межы краіны для пастаяннага пражывання».

Дапоўнена: Датычна новаўвядзенні для прызыўнікоў паведамляюць, што яно і раней так было. «У дадзены момант, гаворка ідзе пра пашпарт серыі PP, зараз яго не выдаюць, а ставяць штамп у пашпарт. У праекце закона яны вышэй проста памянялі фармулёўку».

Папярэдні матэрыял
«Маліцеся там! Паступіў загад зверху»: учора сілавікі перашкодзілі вернікам сабрацца на малітву каля Чырвонага касцёла
Наступны матэрыял
Падобна, што гомельскі вытворца бронекамізэлек для спецпадраздзяленняў РБ і РФ прапануе беларускім фабрыкам шыць спальныя мяшкі для арміі Расіі

Iншыя матэрыялы