Сілавікі Лукашэнкі апублікавалі відэа чарговых рэпрэсій і выпадкова злілі перамяшчэнне ЗРК С-400

прапагандысцкія памыйніцы
5 хв.

На русском языке: Силовики Лукашенко опубликовали видео очередных репрессий и случайно слили перемещение ЗРК С-400

Сёння падраздзяленне МУС Лукашэнкі – ГУБАЗіК апублікавала відэа затрымання чатырох чалавек (як яны выказаліся «спячай ячэйкі экстрэмістаў») у адным з гаражных кааператываў Гомеля.

Вось толькі момант у тым, што аднаго з мужчын затрымалі не ў «гаражы», а на тэрыторыі Гомельскага аэрапорта, на што звярнула ўвагу выданне «Флагшток». Бачна, што заходзілі яны ў будынак аэрапорта з боку ўзлётна-пасадачнай паласы.

Сілавікі Лукашэнкі апублікавалі відэа чарговых рэпрэсій і выпадкова злілі перамяшчэнне ЗРК С-400

Але самае цікавае, што ў кадр трапілі два ЗРК С-400, якія стаялі на ўзлётна-пасадачнай паласе Гомельскага аэрапорта.

Сілавікі Лукашэнкі апублікавалі відэа чарговых рэпрэсій і выпадкова злілі перамяшчэнне ЗРК С-400

Такім чынам, сілавікі Лукашэнка самі дадаткова пацвердзілі, што самалёты Ан-124 «Руслан» ПКС РФ прывезлі ў Беларусь не толькі ракеты, але і пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-400. Дарэчы, усяго з 25 па 31 сакавіка 2023 года ў аэрапорт «Гомель» прыляталі ўжо пяць цяжкіх транспартных самалётаў Ан-124 «Руслан» ПКС РФ.

Нагадаем, учора мы паведамлялі, што ў Гомельскім раёне была заўважаная калона ваеннай тэхнікі, у якой перавозілі ракеты для ЗРК С-300/400 і галоўнае, што па паведамленнях відавочцаў, калона рухалася ў кірунку аэрадрома «Зябраўка». Ёсць падставы меркаваць, што менавіта туды перакідваюць ракеты і самі ЗРК З-400.

Папярэдні матэрыял
«Рэха халоднай вайны»: як зараз выглядаюць месцы размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі?
Наступны матэрыял
Лукашэнка зноў пацвердзіў, што расейскіх вайскоўцаў навучаюць інструктары ВС РБ

Iншыя матэрыялы