Кейт Бланшэт далучылася да дыскусіі Беларускага свабоднага тэатра перад сусветнай прэм’ерай «Дзікага палявання караля Стаха»

wikimedia.org commons
4 хв.

На русском языке: Кейт Бланшетт присоединилась к дискуссии Беларусского свободного театра перед мировой премьерой «Дзікага палявання караля Стаха».

Актрыса і пасол добрай волі UNHCR, агенцтва ААН па справах бежанцаў, Кейт Бланшэт далучылася да панэльнай дыскусіі Беларускага свабоднага тэатра пра ўплыў вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі – «Лісты надзеі».

Дыскусія пройдзе ў лонданскім Barbican Centre 15 верасня, перад сусветнай прэмʼерай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха». У ёй таксама прымуць удзел Аксана Лебедзева (Gen.Ukrainian), Хелена Недзьвецкая (Беларускі цэнтр салідарнасці) і Наталля Каляда (сузаснавальніца Беларускага свабоднага тэатра).

«Для нас вялікі гонар падтрымліваць неверагодна смелы і дальнабачны Беларускі Свабодны тэатр, які на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў ставіў бяспеку і правы маладых людзей у аснову сваёй працы. Мэта Барбакана – аб’яднаць людзей, натхняць на дзеянні і правакаваць дэбаты. Мы рады вітаць Аксану Лебедзеву, Хэлену Нядзьвецкую, Наталлю Каляду і Кейт Бланшэт на нашай сцэне, каб абмеркаваць гэтае жыццёва важнае пытанне і тое, як падтрымаць дзяцей і маладых людзей, якія найбольш пацярпелі ад вайны», — сказала гендырэктарка Barbican Centre Клэр Спенсер.

Новая пастаноўка Свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха» створана паводле аднайменнага рамана Караткевіча. У ёй граюць акцёры, оперныя выканаўцы і музыканты з Беларусі і Украіны, а сама пастаноўка будзе ісці на беларускай мове з англійскімі субтытрамі.

Папярэдні матэрыял
Першы беларускі ПАП пачаў рэкрутынг беларусаў у Афрыку?
Наступны матэрыял
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі супраць Гуцэрыева

Iншыя матэрыялы