Кенійскія СМІ незадаволеныя, што Лукашэнка праігнараваў Дзень Незалежнасці краіны

4 хв.

На русском языке: Кенийские СМИ: Лукашенко проигнорировал День Независимости страны

«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што некалькі СМІ Кеніі паведамілі, што Лукашэнка быў запрошаны на ўрачыстую цырымонію, прысвечаную 60-годдзю Кеніі, і проста яе праігнараваў.

Нагадаем, што Лукашэнка прыляцеў у сталіцу Кеніі Найробі ўвечары 10 снежня, сустрэўся з прэзідэнтам гэтай краіны Уільямам Руто і, правёўшы ў Кеніі менш за 3 гадзіны, паляцеў у ААЭ. Юбілейны Дзень Незалежнасці Кеніі адзначаўся ўсяго праз 2 дні – 12 снежня. Па дадзеных кенійскіх выданняў, Лукашэнка і яшчэ некалькі афрыканскіх лідараў былі ў афіцыйным спісе запрошаных гасцей.

Кенійскія СМІ незадаволеныя, што Лукашэнка праігнараваў Дзень Незалежнасці краіны

Лукашэнка і прэзідэнт Кеніі Уільям Руто / Белта

Больш за тое, Кенійская радыёвяшчальная карпарацыя (KBC) напярэдадні Дня Незалежнасці так і перадавала:

«Лукашэнка ўжо прыбыў у краіну ў якасці госця прэзідэнта Уільяма Руто на ўрачыстасцях па святкаванні 60-годдзя незалежнасці».

У выніку на важным для гэтай краіны свяце яго проста не было. Вось, што пра гэта піша мясцовая газета Taifa Leo:

«рашэнне лідараў суседніх і замежных краін не наведваць нацыянальнае свята Кеніі ў першую чаргу выклікала пытанні пра стаўленне гэтых лідараў да палітыкі кенійскага ўрада».

Адзначым, што прэзідэнт Кеніі Уільям Руто ў размове з Лукашэнкам заявіў:

«Разумею, што візіт будзе кароткатэрміновым, але тым не менш ад гэтага не менш сардэчным з нашага боку. Гэта не афіцыйны візіт».

Папярэдні матэрыял
«Бясплатны аналаг Маска»: Што не так з беларускім аналагам Starlink?
Наступны матэрыял
У Віцебску здарылася аварыя на падстанцыі: жыхары ў раёне Лучосы засталіся без вады і святла

Iншыя матэрыялы